Дата: 20 Кст 2025
Краіна: Расія
Фармат: Кантактна-кааперацыйная біржа
Арганізатар: Мінскае аддзяленне БелГПП
Пачатак мерапрыемства: 20.10.2025 14:30:00

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае прыняць удзел у двухбаковых перагаворах з прадпрымальнікамі Рэспублікі Мардовія, Расійская Федэрацыя.
Мерапрыемства адбудзецца 6 кастрычніка 2025 г. у 15.00 (панядзелак) па адрасе: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 36, гатэль «Пекін», канферэнц-зала «Стыль», пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў з 14.15.


Расійскі бок прадставяць наступныя прадпрыемствы прамысловай сферы, зацікаўленыя ў прасоўванні ўласнай прадукцыі на беларускі рынак:


1. ООО «НИИИС имени А.Н. Лодыгина» https://vniiis.su/– вытворчасць электрычных лямп і асвятляльнага абсталявання.


2. АО «Станкостроитель» http://www.stanko.ru/ – вытворчасць абсталявання спецыяльнага прызначэння, не ўключанага ў іншыя групоўкі.


3. АО «Орбита» https://orbita.su/ – вытворчасць дыёдаў, транзістараў і іншых паўправадніковых прыбораў, у тым ліку святловыпраменьваючых дыёдаў, п’езаэлектрычных прыбораў і частак да іх.


4. ООО «Центр Полимерных Композитов» https://scomposites.ru/ – вытворчасць іншых вырабаў з пластмасы.


5. АУ «Технопарк-Мордовия» https://www.technopark-mordovia.ru/ – дзейнасць прафесійная, навуковая і тэхнічная, не ўключаная ў іншыя групоўкі.


6. ООО «Завод ПромМетИзделий» https://www.werstakoff.ru/ – вытворчасць іншых гатовых металічных вырабаў.


7. ООО «ЭМ-Кабель» https://emcable.ru/ – вытворчасць іншых правадоў і кабеляў для электроннага і электрычнага абсталявання.


8. АО «Лидер-Компаунд» https://l-compaund.ru/ – вытворчасць пластмасы і сінтэтычных смол у першасных формах, вытворчасць іншых правадоў і кабеляў для электроннага і электрычнага абсталявання.


9. АО «Саранский приборостроительный завод» https://www.saranskpribor.ru/ – вытворчасць прыбораў для кантролю розных фізічных велічыняў.


10. АО «Медоборудование» https://szmo13.ru/ – вытворчасць медыцынскіх інструментаў і абсталявання.


11. ПАО «Электровыпрямитель» https://www.elvpr.ru/ – вытворчасць электрарухавікоў, генератараў і трансфарматараў.


12. АО «Лато» www.lato.ru – вытворчасць вырабаў з хрызатылцэменту і валакністага цэменту.


13. АО «Биохимик»/Промомед https://promomed.ru/about/manufacture/ – вытворчасць фармацэўтычных субстанцый.


У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел у мерапрыемстве просім не пазней за 3 кастрычніка 2025 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.


Кантактныя тэлефоны +375 17 2895680, 289 5681, +375 29 106 9896 ці e-mail: eet@tppm.by.

Наверх