Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праводзіць 3 снежня 2024 г. (аўторак) з 10.00 бізнес-сустрэчу і двухбаковыя перагаворы паміж дзелавымі коламі Рэспублікі Беларусь і Валагодскай вобласці (РФ).
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Камуністычная, 11, 2 паверх, канферэнц-зала БелГПП.
Расійскі бок прадставяць кіраўнікі
прадпрыемстваў-вытворцаў палімераў, прамысловага абсталявання для палімерных вытворчасцей, а таксама абсталявання
для вытворчасці харчовых
прадуктаў, малака і малаказмяшчальнай прадукцыі, зацікаўленыя ў пастаўцы ўласнай прадукцыі
на беларускі рынак.
1. ТАА «Інтэрпласт» (ООО «Интерпласт») https://plasticmachinery.ru/ – пастаўка гарызантальных і вертыкальных тэрмапластаўтаматаў, дапаможнага абсталявання, аказанне інжынірынгавых паслуг, у тым ліку запуск праекта з нуля, рэалізацыя комплексных праектаў, аказанне паслуг праектавання, гарантаванага абслугоўвання і сэрвісу.
Зацікаўленыя ў перагаворах з вытворцамі вырабаў з пластыку, аўтакампанентаў, пластыкавай харчовай упакоўкі і тары, мэблі, пластыкавых дзіцячых цацак, бытавой хіміі, касметыкі, бытавой тэхнікі, электронікі, труб для водаадводу, газавага забеспячэння, прадстаўнікамі служб ЖКГ, а таксама з вытворцамі будаўнічых матэрыялаў і спецтэхнікі.
2. ТАА «ГД Маяк» (ООО «ТД Маяк») https://mayak35.ru/ вытворчасць палімераў, стрэтч плёнкі, машыннай стрэтч плёнкі ад 17 да 30 мікрон, тэрмаасадкавай плёнкі, скотча, баваўняных пальчатак, поліпрапіленавай стужкі, пакетаў, паветрана-пузырковай плёнкі.
Зацікаўленыя ў перагаворах з вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадстаўнікамі рознічных і аптовых сетак.
3. ТАА «ПРАТЭМОЛ» (ООО «ПРОТЕМОЛ») https://protex.ru/ – вытворчасць машын і абсталявання для вытворчасці харчовых прадуктаў, малочнай і малаказмяшчальнай прадукцыі (вакуум-выпарныя ўстаноўкі з падаючай плёнкай і тэрмічнай кампрэсіяй другаснай пары, сушыльныя ўстаноўкі для малака, механізаваныя паточныя лініі для вытворчасці рассыпістага тварагу, паточна-аўтаматызаваныя лініі вытворчасці масла, цеплаабменныя ўстаноўкі, міні малаказаводы, мембранныя тэхналогіі, абсталяванне для вытворчасці сыру, спрэдаў, варачнае абсталяванне, сістэмы браджэння, помпавае абсталяванне).
Зацікаўленыя ў перагаворах з вытворцамі і пераапрацоўшчыкамі малочнай і малаказмяшчальнай прадукцыі.
Прайсці анлайн-рэгістрацыю для ўдзелу ў мерапрыемстве можна на інтэрнэт-партале Мінскага аддзялення БелГПП www.minsk.cci.by ці па спасылцы https://goo.su/a08gWz .
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па e-mail: eet@tppm.by ці тэлефонах:
+375 17 289 56 81, +375 29 106 98 96.