Саюз «Гандлёва-прамысловая палата Варонежскай вобласці» і Выставачны Цэнтр «ВЕТА» правядуць 11-12 верасня 2024 года XIV Варонежскі прамысловы форум-выстаўку і V Міжрэгіянальны форум-выстаўку «Лагістыка Чарназем’я».
Мерапрыемствы з’яўляюцца найбуйнейшымі і ў пэўным сэнсе ўнікальнымі галіновымі праектамі ў Цэнтральным Чарназем’і.
Для дэлегатаў Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена калектыўная выставачная экспазіцыя са скідкай 30% ад кошту паслуг.
Дадаткова пра мерапрыемства можна даведацца на сайте: http://promforum36/ru/.
У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел у мерапрыемстве просім накіроўваць заяўкі ў аддзел ЗЭД Мінскага аддзялення БелГПП па электроннай пошце eet@tppm.by.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 2895680, +375 29 3896779.