Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прыняў удзел у дзелавым візіце ва Ульянаўскую вобласць у складзе беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым.
Асноўная мэта візіту – VII паседжанне сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Ульянаўскай вобласцю, дзе было падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ульянаўскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве да 2026 года.
Як адзначыў Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, усе мерапрыемствы па папярэднім пагадненні выкананыя. «Важна каардынаваць нашы дзеянні, прапрацоўваць пытанні, дзе можам супрацоўнічаць, каб у найкароткія тэрміны рэалізаваць планы. Ульянаўская вобласць мае вельмі высокі прамысловы патэнцыял, добры кадравы персанал, які дазваляе рашаць многія пытанні. Мы таксама гатовыя зрабіць усё неабходнае, каб прапрацаваць тэмы з сённяшняга пасяджэння. У прыватнасці, дамовіліся, што будзем працаваць у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў, абменьвацца кампетэнцыямі па самых розных напрамках», — сказаў Уладзімір Кухараў.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый.
Праграма візіту прадугледжвала наведванне прамысловага сектара Ульянаўскай вобласці.
Таксама ў рамках дзелавога візіту Сяргей Набешка прыняў удзел у сустрэчы ў Саюзе «Ульянаўская ГПП», дзе правёў перагаворы з кіраўніцтвам Палаты.
Бакі абмяняліся меркаваннямі і прапановамі адносна рашэння актуальных задач, падзяліліся лепшымі практыкамі і станоўчым вопытам у сваёй дзейнасці.
У ходзе дзелавых зносін са старшынёй Саюза «Ульянаўская ГПП» Аляксандрам Якуніным Сяргей Набешка абмеркаваў далейшае ўзаемадзеянне і развіццё дзелавога супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат.