Падтрымліваем ініцыятывы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці
30 студзеня 2025 г.

Сёння адбылося пасяджэнне УП «Белпатэнтсэрвіс» БелГПП, на якім падведзены вынікі работы за 2024 год.
Напрамкамі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства за справаздачны перыяд былі наступныя:
- атрыманне аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (далей - АІС) беларускіх заяўнікаў у краіне і за мяжой і падтрыманне іх у сіле;
- юрыдычна значныя дзеянні па ахоўных АІС, накіраваныя на іх камерцыялізацыю і абарону;
- патэнтна-інфармацыйныя даследаванні і пошукі па таварных знаках;
- дэпанаванне ў рамках Сістэмы добраахвотнай ідэнтыфікацыі і дэпанавання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (СДІД РІДОІС) аб'ектаў, дзяржаўная рэгістрацыя для якіх не прадугледжана;
- грамадская і адукацыйна-асветніцкая работа ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасці са Стратэгіяй Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года і Стратэгічным планам БелГПП.
Ключавыя паказчыкі ў 2024 годзе:
· 72 нацыянальныя заяўкі на таварныя знакі: +22 % да паказчыка 2023 года;
· у 3 разы павялічылася дэпанаванне аб'ектаў без дзяржрэгістрацыі: 18 у 2024 годзе; 6 у 2023-м;
· 24 заяўкі на падаўжэнне дзеянняў таварных знакаў;
· 4 міжнародныя заяўкі на таварныя знакі.
УП «Белпатэнтсэрвіс» працуе над павышэннем узроўню абароны і шукае новыя шляхі для актывізацыі падачы міжнародных заявак.
 

Відэа