Сёння Беларуская гандлёва-прамысловая палата – гэта добраахвотнае аб'яднанне дзвюх з палавінай тысяч кампаній, якія прадстаўляюць увесь спектр беларускага прадпрымальніцтва: ад малога бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў да буйных прадпрыемстваў і холдынгаў, міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў.
Члены БелГПП – гэта паспяховыя арганізацыі, якім важна і цікава развіваць свой бізнес. Зрабіць гэта з БелГПП – намнога прасцей.
Дзякуючы ўнікальным перавагам, членства ў БелГПП пашырае межы бізнесу і павышае дзелавыя магчымасці кампаній. Акрамя таго, быць членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты не толькі выгадна, але і прэстыжна. Статус члена БелГПП – гэта лепшая рэкамендацыя ў дзелавых колах Беларусі і ўсяго свету, пэўная прыкмета надзейнасці, добрасумленнасці і стабільнасці прадпрыемства.
Членамі БелГПП могуць стаць любыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прызнаюць і выконваюць палажэнні статута БелГПП, выплачваюць членскія ўзносы.