СООО «РефЮнитс» предлагает к поставке линейку чиллеров, ККБ и холодильных агрегатов белорусского производства
10 ліпеня 2025 г.

Асартымент выпускаемай прадукцыі:

- чылеры для забеспячэння працы сістэмы кандыцыянавання паветра; для астуджэння вадкасцяў у тэхналагічных працэсах. Чылеры прапануюцца на азонабяспечных холадагентах R32, R134a, а таксама на холадагенце R410A;

- халадзільныя агрэгаты (агрэгаты кампрэсарныя, кампрэсарна-кандэнсатарныя на базе аднаго або некалькіх кампрэсараў) на азонабяспечных холадагентах R32, R134a, СО2, а таксама на холадагентах R404/R507 і інш.;

- кампрэсарна-кандэнсатарныя блокі;

- спліт-сістэмы;

- гідрамодулі (помпавыя станцыі);

-шафы кіравання помпамі, агрэгатамі, паветраахаладжальнікамі, вентыляцыйным і інш. абсталяваннем.

Халадзільныя агрэгаты вырабляюцца ў корпусе і без корпуса, на базе спіральных, поршневых і шрубавых кампрэсараў. У вытворчасці агрэгатаў выкарыстоўваюцца камплектуючыя толькі правераных вытворцаў. Холадапрадукцыйнасць агрэгатаў ад 0,5 КВт да 1,5 МВт і вышэй.

Для гандлёвых сетак распрацавана лінейка малашумных агрэгатаў (35-40 дБ) у корпусе.

На ўсё абсталяванне маюцца дэкларацыі, сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням ТР МС.

На прадпрыемстве дзейнічае СМЯ СТБ ISO 9001-2015.

Пастаўкі абсталявання ажыццяўляюцца як па Беларусі, так і за яе межы, у прыватнасці ў РФ, Узбекістан і інш.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце кампаніі (https://refunits.com), а таксама па тэлефоне +375 17 309 18 19 ці +375 17 309 18 06.

Наверх