
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з прэзідэнтам Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Башкартастан» Цімурам Хакімавым. У сустрэчы прыняў удзел генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка.
Бакі абмеркавалі правядзенне маючых адбыцца бізнес-форуму «Беларусь – Башкартастан» і дзелавых перагавораў прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін, а таксама агульныя пытанні і планы далейшага міжпалацкага ўзаемадзеяння, арганізацыю іншых мерапрыемстваў для наладжвання кантактаў беларускага і башкірскага бізнесу ў бягучым годзе.