
28 ліпеня 2026 года ў Брэсце адбылося паседжанне Беларуска-Таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, на палях Брэсцкага аддзялення адбыліся кропкавыя B2B-перамовы. Мерапрыемства сабрала больш за шэсцьдзесят прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін. Беларускія і таджыцкія прадпрымальнікі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, абмяняліся прапановамі і намецілі канкрэтныя захады па развіццю ўзаемавыгадных гандлёвых сувязей.
Арганізатарам згаданага мерапрыемства выступіла Брэсцкае аддзяленне БелГПП.
Бакі падвялі вынікі сумеснай работы і абазначылі перпектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.
Акрамя таго, у рамках Міжпраўкамісіі падпісаны пакет камерцыйных пагадненняў і дакументаў аб супрацоўніцтве паміж прадпрыемствамі, бізнес-структурамі, навучальнымі ўстановамі і свабоднымі эканамічнымі зонамі дзвюх краін на суму каля 25,8 млн. дол. ЗША.