2 сакавіка адбылася канферэнцыя працоўнага калектыву Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у якой прынялі ўдзел намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, генеральны дырэктар Сяргей Набешка, работнікі прадпрыемства. У парадку дня канферэнцыі - падвядзенне вынікаў дзейнасці абласнога унітарнага прадпрыемства ў 2022 годзе і вызначэнне задач на бягучы год.
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Сяргей Набешка прадставіў падрабязны аналіз дзейнасці за 2022 год, падкрэсліўшы, што прадпрыемствам дасягнуты высокія паказчыкі, захавана станоўчая дынаміка развіцця ключавых напрамкаў дзейнасці. У мінулым годзе эксперты Мінскага аддзялення паспяхова асвоілі і выконваюць новыя віды экспертыз па ўключэнні ў Рэестр прамысловай прадукцыі Рэспублікі Беларусь.
Гаворачы аб важных напрамках бягучага года, генеральны дырэктар адзначыў, што адна з галоўных задач прадпрыемства - рэалізацыя новага напрамку па ацэнцы транспартных сродкаў, задзейнічаны ўсе ацэншчыкі, аб'ёмы работы значныя. «Я перакананы, што наша ключавая мэта - гэта ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць аказанне паслуг усім заказчыкам прадпрыемства, што станоўча паўплывае на ўсю сістэму ў цэлым. Мы павінны забяспечыць зручнасць для заказчыка і бездакорнасць у аказанні нашых паслуг, прапаноўваць новыя формы ўзаемадзеяння беларускага бізнесу з замежнымі партнёрамі, забяспечваючы прасоўванне прадукцыі на экспарт», - сказаў Сяргей Набешка.
На сённяшні дзень перад аддзяленнямі БелГПП стаіць важная задача па асваенні новай паслугі па ацэнцы вялікай колькасці транспартных сродкаў, адзначыў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін. Паводле яго слоў, нарошчванне новых паслуг і дадатковае развіццё традыцыйных напрамкаў адкрывае новыя магчымасці для сістэмы БелГПП. У завяршэнні выказаў падзяку ўсяму працоўнаму калектыву за якасную працу, пажадаў далейшых поспехаў у працы і асабістым жыцці.
Пасля заканчэння сходу Сяргей Набешка падзякаваў супрацоўнікаў Мінскага аддзялення БелГПП за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, уручыў ганаровыя граматы прадпрыемства і падзякі генеральнага дырэктара.