
Выставачнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прэзентуе экспазіцыю Made in Belarus у рамках VIII міжнароднай выставы ЭКСПА «Кітай-Еўразія», якая праходзіць з 26 па 30 чэрвеня ў г.Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі.
ЭКСПА «Кітай-Еўразія» з'яўляецца маштабнай комплекснай выставай у рэгіёне і накіравана на развіццё сумесных міжнародных гандлёва-эканамічных праектаў.
Беларускую дэлегацыю на міжнародным форуме ЭКСПА «Кітай-Еўразія» ўзначальвае Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.
Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка сёлета адзначылі 32-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Па выніках гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2023 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 8,44 млрд долараў ЗША.
«Асаблівае значэнне арганізатары з кітайскага боку адводзяць удзелу беларускіх прадпрыемстваў і кампаній у экспазіцыйным форуме, дзякуючы якому пашыраецца геаграфія прадстаўніцтва Беларусі ў буйных правінцыях і рэгіёнах Кітая», – адзначыла дырэктар выставачнага аператара «Белінтэрэкспа» Наталля Кураш.
У складзе экспазіцыі Made in Belarus на выставе прадстаўлены знакамітыя аб'яднанні, брэнды і кампаніі: Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Бабулін гладыш» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты».
Шырокую асартыментную лінейку прадукцыі дэманструюць ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», СП ААТ «Спартак».
У рамках беларускай экспазіцыі на ЭКСПА «Кітай-Еўразія» таксама прадстаўлена Беларуская ўніверсальная таварная біржа, якая рэалізуе інтэграцыйныя працэсы на таварных рынках з мэтай умацавання эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.
Удзел беларускіх прадпрыемстваў у выставе ЭКСПА «Кітай-Еўразія» працягвае комплексную каляндарную карту выставачных падзей «Белінтэрэкспа» ў КНР.
Так, сёлета ў лістападзе маштабны павільён у фармаце нацыянальнай экспазіцыі Made in Belarus будзе прадстаўлены ў Шанхаі на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.