
З мэтай рэалізацыі падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве з ГПП Сагдыйскай вобласці (Таджыкістан), а таксама садзеяння беларускім прадпрыемствам – членам БелГПП у павелічэнні экспарту прадукцыі Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавала перагаворы з генеральным дырэктарам кампаніі «Тазон».
Падчас двухбаковых сустрэч беларускія прадпрыемствы абмеркавалі пытанні пастаўкі ў Рэспубліку Таджыкістан наступнай прадукцыі: піламатэрыялаў, еўравагонкі, ДВП, ДСП, МДФ, мэблевага шчыта, металічнай арматуры.
Таксама ў рамках візіту кіраўнік таджыкскай кампаніі наведаў Беларускую ўніверсальную таварную біржу і шэраг беларускіх прадпрыемстваў.