Бізнес-місія прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у Калінінградскую вобласць
22 чэрвеня 2023 г

У перыяд з 19 па 22 чэрвеня 2023 г. Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Фондам "Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва Калінінградскай вобласці" арганізавалі і правялі бізнес-місію прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у Калінінград.

У бізнес-місіі прынялі ўдзел прадпрыемствы турыстычнай сферы Беларусі - арганізатары выязнога турызму ў рэгіёны Расійскай Федэрацыі.

У ходзе візіту беларускімі прадпрыемствамі былі праведзены перагаворы з суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва сферы турызму Калінінградскай вобласці ў мэтах пошуку новых дзелавых партнёраў, замацавання дзелавых кантактаў; было арганізавана азнаямленне з гасцінічнымі цэнтрамі аздараўленчага турызму і гатэлямі гг. Палеск, Светлагорск, Зеленаградск.

Дасягнуты дамоўленасці ў сферы выязнога і ўязнога санаторна-курортнага, пазнавальнага, дзелавога турызму, арганізацыі сумесных экскурсійных тураў у Калінінградскую вобласць.

Фота
Наверх