Бізнес-вектар на Чунцын: Мінскае аддзяленне БелГПП адкрывае новыя дзелавыя сувязі
19 мая 2026 г

Мінскае аддзяленне БелГПП і кітайскі камітэт па садзейнічанні міжнароднаму гандлю Чунцына заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Падпісанне дакумента адбылося ў рамках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў КНР пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі.

Заключанае пагадненне арыентавана на практычную падтрымку бізнесу і прасоўванне прадукцыі на знешніх рынках. Асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ўключаюць: заключэнне кантрактаў паміж прадпрыемствамі, пошук інвестараў і прэзентацыю інвестыцыйных магчымасцяў, абмен камерцыйнай інфармацыяй для падбору партнёраў. Арганізатарам сустрэчы выступіла УП “Мінскае аддзяленне БелГПП”, накіраванае на фарміраванне прамых кантактаў з ключавымі бізнес-структурамі Кітая.

Чунцын-найбуйнейшы прамысловы цэнтр Кітая з развітым машынабудаваннем і маштабнай вытворчасцю аўтакампанентаў. Кітайскі камітэт па садзейнічанні міжнароднаму гандлю Чунцына аб’ядноўвае больш за 4 тысячы прадпрыемстваў. Структура актыўна развівае бізнес-працэсы і выставачную дзейнасць.

Супрацоўніцтва заклікана ўмацаваць прамыя сувязі паміж дзелавымі коламі двух рэгіёнаў. Чакаецца, што дэлегацыя з Чунцына наведае Мінск у рамках святкавання Дня горада.

Фота
Наверх