Дэлегацыя беларускіх вытворцаў жалезабетонных вырабаў з дзелавым візітам у Смаленску
12 ліпеня 2025 г.

9–11 ліпеня Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты для прадстаўнікоў буйнога беларускага прадпрыемства – вытворцы жалезабетонных вырабаў – быў арганізаваны дзелавы візіт у Смаленск. Мэта паездкі – развіццё супрацоўніцтва ў галіне паставак ЖБВ і пашырэнне прысутнасці беларускай прадукцыі на будаўнічым рынку рэгіёну.

У перамовах з кіраўніцтвам беларускай кампаніі прынялі ўдзел прадстаўнікі 15 смаленскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве. Сярод іх былі як буйныя забудоўшчыкі, так і падрадчыкі дарожнага будаўніцтва. Абмяркоўваліся пытанні доўгатэрміновых паставак прадукцыі, індывідуальных праектных рашэнняў, а таксама магчымасці заключэння прамых кантрактаў.

Асаблівая ўвага была нададзена:

·         Пастаўкам ЖБВ для жыллёвага і камерцыйнага будаўніцтва;

·         Прымяненню жалезабетонных вырабаў у дарожнай інфраструктуры;

·         Лагістычным схемам і аптымізацыі дастаўкі ў Смаленскую вобласць;

·         Перспектывам удзелу беларускага прадпрыемства ў тэндарах і дзяржаўных закупках рэгіёну.

Візіт стаў важным крокам на шляху ўмацавання міжрэгіянальнага дзелавога партнёрства і адкрыў новыя напрамкі ўзаемадзеяння.

Фота
Наверх