Дзелавы візіт у Турцыю. Бурса – Стамбул
29 лістапада 2024 г

У мэтах устанаўлення і развіцця ўзаемавыгадных кантактаў паміж беларускімі і турэцкімі дзелавымі коламі, вывучэння рынку і пошуку патэнцыйных партнёраў Мінскае аддзяленне БелГПП арганізавала дзелавы візіт у Турцыю.

Праграма візіту прадугледжвала правядзенне бізнес-форуму, круглых сталоў, двухбаковых перагавораў і наведванне шматгаліновай міжнароднай выстаўкі «MÜSIAD Expo».

У рамках візіту ў Бурсу беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з мэрам горада Бурса пры ўдзеле надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Турцыі Віктара Рыбака і Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксея Шведа.

У Бурсе дэлегацыя азнаёмілася з асаблівасцямі работы і ўмовамі вядзення бізнесу ў свабоднай эканамічнай зоне Гемлік.

У рамках круглых сталоў прайшлі B2B-перагаворы, на якіх беларускі бок прэзентаваў магчымасці для беларуска-турэцкага супрацоўніцтва і былі наладжаны кантакты для далейшага ўзаемадзеяння.

Фота
Наверх