
Экспартная бізнес-місія дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў адбылася ў Валгаградзе з 10 па 14 сакавіка 2025 г., арганізаваная Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Валгаградскай вобласці».
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Камітэта эканамічнай палітыкі і развіцця, Камітэта прамысловасці і ПЭК, Камітэта аховы здароўя, а таксама Камітэта сельскай гаспадаркі Валгаградскай вобласці.
З мэтай пашырэння супрацоўніцтва па лініі бізнесу Рэспублікі Беларусь з Валгаградскай вобласцю былі праведзены двухбаковыя перагаворы ў ГПП Валгаградскай вобласці для прамысловага сектара, а таксама асобная праграма была прапанавана прымаючым бокам для медыцынскага напрамку.
У ходзе візіту адбылося наведванне валгаградскіх прадпрыемстваў адпаведна сферы інтарэсаў беларускіх удзельнікаў. А менавіта: ААТ «Валгаградтрубапласт», ААТ «Зубр», сетка магазінаў «Гарэза» (рус. «Егоза»), Валгаградскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, ДБУАЗ «Валгаградскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер», ДУАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі № 25», Цэнтр электроннай медыцынскай адукацыі ФДБАУ ВА ВолгДМУ Міністэрства аховы здароўя Расіі, ДУАЗ «Кансультацыйна-дыягнастычная паліклініка № 2», Рэгіянальны тэлемедыцынскі цэнтр ДБУАЗ «Валгаградская абласная клінічная бальніца № 1».
Кожная беларуская кампанія правяла па 12-15 асабістых сустрэч. І ўжо сёння дасягнуты намеры па пастаўках у Валгаград касметычнай прадукцыі, халадзільнага абсталявання, сельскагаспадарчай тэхнікі і запасных частак да яе.
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне беларуская дэлегацыя наведала месцы баявой славы.