15 лістапада 2022 г. у змешаным фармаце адбыўся інвестыцыйны форум «Беларусь – Чунцын».
У рабоце форуму прынялі ўдзел з беларускага боку Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько, намеснік Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяніс Курленка, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцын Дзмітрый Емяльянаў, генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка, з кітайскага боку Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн, намеснік Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў г.Чунцын Мо Гунмін, намеснік старшыні раёна Ваньчжоу г.Чунцын Ло Гааянь, першы намеснік старшыні раёна Юйбэй г.Чунцын Тан Мі, дырэктар Упраўлення гарадскога развіцця і будаўніцтва Лінкун раёна Юйбэй г. Чунцын Цзян Лань.
Мерапрыемства было праведзена ў мэтах дэманстрацыі інвестыцыйнага патэнцыялу Мінскай вобласці, горада Чунцын, а таксама прыцягнення кітайскіх інвестыцый.
У ходзе форуму прадстаўнікі дзвюх краін азнаёмілі ўдзельнікаў з магчымасцямі дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, умовамі вядзення бізнесу і інвесціравання ў Беларусі.
Пасля прэзентацыі Мінскай вобласці, былі прадстаўлены паслугі Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты генеральным дырэктарам Сяргеем Набешкам, які ў сваім выступленні адзначыў – «за 30 гадоў усталявання дыпламатычных адносін мы сталі сведкамі вялікіх дасягненняў у эканамічным і сацыяльным развіцці нашых краін, а таксама стабільнага развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Паміж нашымі краінамі склаліся не толькі выдатныя партнёрскія адносіны, але мы сталі добрымі сябрамі».
Таксама з прэзентацыямі выступілі беларускія кампаніі.
У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія падпісання пратаколаў аб рэалізацыі Пагадненняў паміж Капыльскім раёнам Мінскай вобласці і раёнам Ваньчжоу г.Чунцын, паміж Мінскім раёнам Мінскай вобласці і раёнам Юйбэй г.Чунцын, і Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і Адміністрацыяй зоны асваення новых высокіх тэхналогій «Навуковы горад Заходняга Кітая (г.Чунцын)», ТАА «Чунцынская інвестыцыйная група па развіцці высокіх тэхналогій і будаўніцтве».