Круглы стол у Барысаве: складанае робім зразумелым
17 красавіка 2025 г.

У Барысаўскім філіяле Мінскага аддзялення БелГПП адбыўся круглы стол, на якім былі прадметна разгледжаны праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца прадпрыемствы рэгіёну пры падрыхтоўцы дакументаў для правядзення экспертыз.

Ключавой тэмай стала ўключэнне прадукцыі ў еўразійскі рэестр прамысловых тавараў. Актуальнасць пытання абумоўлена зменамі ў Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 лістапада 2020 г. № 105, якія ўступілі ў сілу напачатку года і абмяжоўваюць удзел беларускіх прадпрыемстваў у працэдурах дзяржаўных закупак на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС. Мінскае аддзяленне БелГПП выступае пасярэднікам паміж бізнесам і рэгулюючымі органамі, каб вынесці пытанні па ўключэнні прадукцыі, якая не ўлічана ў Дадатках да рашэння № 105, на разгляд Кансультатыўнага камітэта па дзяржзакупках пры Савеце ЕЭК.

У рамках круглага стала таксама былі дэталёва прааналізаваны пытанні экспертызы па пацверджанні вытворчасці ў адпаведнасці з пастановай Саўміна РБ №80 ад 14.02.2022, а таксама парадак фарміравання пакета дакументаў для экспертызы па пацверджанні вытворчасці кампанентаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ў рамках Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 29.01.2024 № 3.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па экспертызе і сертыфікацыі Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Куцко, начальнік аддзела экспертыз і сертыфікацыі Мінскага аддзялення БелГПП Максім Сміркін, дырэктар Барысаўскага філіяла Мінскага аддзялення БелГПП Алег Зімагляд, а таксама вядучыя эксперты аддзела экспертыз і сертыфікацыі машын і абсталявання Пётр Ануфрыеў, Алег Статкевіч і Наталля Таборка, якія выступілі з дакладамі па розных напрамках.

У ходзе актыўнай дыскусіі эксперты і прадстаўнікі прадпрыемстваў абмяняліся практычнымі рашэннямі і выпрацавалі канкрэтныя рэкамендацыі, скіраваныя на спрошчванне і паскарэнне працэдур, звязаных з праходжаннем экспертыз.

Правядзенне круглых сталоў такога фармату стала эфектыўнай практыкай нефінансавага садзеяння Мінскім аддзяленнем БелГПП прадпрыемствам-паўнамоцным членам БелГПП, што дазваляе аператыўна вырашаць самыя складаныя пытанні.

Па выніку круглага стала прадпрыемствы-ўдзельнікі атрымалі пералік праграм з дзяржаўнай падтрымкай на 2025 год па Рашэнні № 105.

 

Фота
Наверх