
Карпаратыўныя мерапрыемствы - неад'емная частка жыцця сучаснай паспяховай кампаніі. Сумесны адпачынак дазваляе наладзіць камандную працу, палепшыць паразуменне супрацоўнікаў і кіраўніцтвы, аказвае дадатны ўплыў на згуртаванасць калектыва, што служыць стымулам для падвышэння працоўнай эфектыўнасці.
У адзін з нядзельных майскіх дзён гэтага года дружны калектыў Мінскага аддзялення БелГПП адправіўся ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», які размешчаны ўсяго за 49 кіламетраў ад сталіцы на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера.
Нас чакала разнастайная праграма, арганізаваная па гадзінах: урачыстая сустрэча гасцей ля брамы пад жывую музыку, катанне па рацэ на драккары, наведванне пляцоўкі паганства і капішча з правядзеннем стараславянскага абраду ачышчэння агнём, забава «Чарка на лязе», наведванне броварні з дэгустацыяй напою мясцовай падрыхтоўкі.
Асабліва цікавым было знаёмства з Музеем беларускага мястэчка, які складаецца з адноўленых домікаў, у якіх размясціліся ткацкая і шапавальная майстэрні, "яўрэйскі домік" са сваёй асаблівай атмасферай, травяная аптэка. У кожнай хатцы нас чакалі «жыхары», якія натхнёна расказвалі на беларускай мове пра гісторыю, культуру і побыт беларускага народа. Дарэчы, беларуская мова ў Суле гучала адусюль, што было вельмі прыемна.
Кожны ўдзельнік атрымаў сапраўднае задавальненне і шмат незабыўных уражанняў.
Шлях дадому быў вясёлым і радасным ад уражанняў, зносін з калегамі, убачаных вобразаў роднага краю.