
У Ніжнім Ноўгарадзе з 25 па 27 чэрвеня 2025 года праходзіць XII Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі – маштабная пляцоўка для абмеркавання стратэгічных пытанняў развіцця Саюзнай дзяржавы, абмену вопытам і заключэння новых пагадненняў і кантрактаў. Сёлета Форум прысвечаны тэме «Моладзь Беларусі і Расіі – нашчадкі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і акцэнтаванай на маладзёжную павестку.
У рамках Форуму прайшло сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі, якое адкрылі прэзідэнт ГПП РФ Сяргей Катырын і старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны перспектыўныя праекты дзелавога супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, пытанні падтрымкі маладзёжнага прадпрымальніцтва, сучасныя тэндэнцыі прамысловай кааперацыі, а таксама стварэнне роўных і спрыяльных умоў для вядзення бізнесу. Прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат і галіновыя эксперты абмяняліся вопытам і акрэслілі напрамкі далейшага развіцця партнёрства.
Значным вынікам стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі, а таксама кантрактаў паміж кампаніямі Беларусі і Расіі. Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з Саюзам «Пермская гандлёва-прамысловая палата» і Саюзам «Астраханская гандлёва-прамысловая палата». Гэтыя дагаворы ствараюць трывалую аснову для актывізацыі абмену дзелавой інфармацыяй, арганізацыі сумесных бізнес-місій, а таксама падтрымкі прадпрыемстваў у пошуку партнёраў і прасоўванні на новыя рынкі.
Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі працягвае служыць эфектыўнай платформай для ўмацавання гандлёва-эканамічных, навукова-адукацыйных і культурных сувязей паміж дзвюма краінамі, садзейнічаючы рэалізацыі сумесных праектаў і развіццю Саюзнай дзяржавы. У рамках Форуму таксама праходзіць выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі і гандлёвы кірмаш рэгіёнаў, што дадаткова спрыяе развіццю дзелавога супрацоўніцтва.