
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё напрамку Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ўзнагароджана начальнік аддзела перакладаў Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Крысціна Секацкая медалём "За працоўныя заслугі".
Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам розных сфер дзейнасці Беларусі з рук Прэм'ер-міністра Галоўчанкі Рамана Аляксандравіча адбылася ў Палацы Рэспублікі.
Калектыў Мінскага аддзялення БелГПП віншуе Крысціну Станіславаўну з высокай ацэнкай яе дзейнасці. Жадаем далейшай плённай працы, высокіх дасягненняў у працы і новых прафесійных перамог!