Навагодняя дабрачынная акцыя «НАШЫ ДЗЕЦІ»
21 снежня 2023 г

Па добрай традыцыі, напярэдадні навагодніх свят, генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", у рамках якой наведаў ДУА "Радашковіцкая сярэдняя школа №2 Маладзечанскага раёна".

У гэтай школе ў тым ліку навучаюцца дзеці, якія маюць статус сіраты і статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці з сем'яў, якія жывуць у г.п. Радашковічы. Са студзеня 2017 года ва ўстанове адукацыі адкрыта аддзяленне сацыяльнага прытулку для непаўналетніх, якія засталіся без апекі бацькоў і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Дзіцячыя навагоднія агеньчыкі, на якія заўсёды запрашаюцца ганаровыя госці, праходзяць тут па-асабліваму. Вось і сёння ў пачатку свята навучэнцы школы паказалі гасцям захапляльнае навагоднееі тэатралізаванае прыстаўленне.

Сяргей Набешка павіншаваў выхаванцаў з Новым годам, пажадаў выканання загаданых жаданняў, здароўя, веры ва ўдачу і ўласныя сілы. Ад імя Мінскага аддзялення БелГПП генеральны дырэктар падарыў школе маразільную камеру і падпіску на дзіцячыя перыядычныя выданні.

Наверх