Аб заахвочванні супрацоўнікаў Мінскага аддзялення БелГПП
18 ліпеня 2024 г

Падзякай старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Мятлікава М.М. адзначаны наступныя работнікі ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП»:

- за значны ўклад у арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні Беларуска-Азербайджанскага бізнес-форума:

ІВАНОВА Ірына Уладзіміраўна, намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях;

ВІЛЬКОЎСКАЯ Наталля Анатольеўна, намеснік начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці;

- за значны ўклад у прасоўванне прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынак ЕАЭС і актыўнае садзеянне ўключэнню прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у рэестр прамысловай прадукцыі:

ЗАРКО Наталля Уладзіміраўна, вядучы эксперт аддзела экспертыз і сертыфікацыі № 2;

СТАТКЕВІЧ Алег Уладзіміравіч, вядучы эксперт аддзела экспертыз і сертыфікацыі №1.

Наверх