Анлайн-сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з генеральным дырэктарам ГПП Фуджэйры Султанам Джэмэй Аль-Хіндаасі
23 кастрычніка 2024 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў у рэжыме анлайн правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам Гандлёва-прамысловай палаты Фуджэйры Султанам Джэмэй Аль-Хіндаассі. У сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагім Салім Аль-Мушаррах.

У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і ГПП Фуджэйры ў мэтах прасоўвання кантактаў і ўзаемавыгадных сувязей прадпрыемстваў Беларусі і ААЭ. У прыватнасці, абмяркоўваліся магчымасці арганізацыі бізнес-місіі ў Фуджэйру прадстаўнікоў тых сфер беларускай эканомікі, якія бачацца найбольш перспектыўнымі ў кантэксце двухбаковага партнёрства, удзелу ў інвестыцыйных праектах. Разгледжаны варыянты дзелавой праграмы, магчымыя тэрміны і мерапрыемствы, да якіх можна прымеркаваць візіт дэлегацыі беларускага бізнесу.

Акрамя таго, кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат абмеркавалі падпісанне падчас візіту пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі.

Беларускі бок таксама запрасіў кіраўніцтва ГПП Фуджэйры наведаць Беларусь з дзелавым візітам, правядзеннем двухбаковага бізнес-мерапрыемства, перагавораў і наведваннем цікавых беларускіх прадпрыемстваў, прымеркаваўшы гэты візіт да аднаго з буйных выставачных мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення ў 2025 годзе, напрыклад міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра».

Фота
Відэа