
22 верасня 2022 г. у рамках візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Татарстан Рамана Галоўчанкі Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Татарстан» арганізаваны бізнес-форум «Татарстан – Беларусь».
На форуме разгледжаны перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-татарстанскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, перавагі рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў і падпісаны 11 двухбаковых дакументаў.
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прыняў удзел у рабоце форуму і падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Татарстан», што прадугледжвае эфектыўнае садзейнічанне арганізацыям і прадпрымальнікам у пытаннях развіцця і паглыблення ўсіх форм знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.