Перагаворы з Якуціяй: вынікі і перспектывы
29 ліпеня 2025 г.

Сёння ў Мінску паспяхова завяршыліся двухбаковыя бізнес-перагаворы з дэлегацыяй з Рэспублікі Саха (Якуція, РФ), арганізаваныя Мінскім аддзяленнем БелГПП. Удзельнікі дасягнулі папярэдніх дамоўленасцей па ключавых галінах. 

 Папярэднія вынікі:
- разгледжаны магчымасці паставак запчастак с/г тэхнікі;
- вызначаны пастаўшчыкі медабсталявання і рэабілітацыйных сродкаў з РБ;  
- наладжаны кантакты паміж прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі, АПК і лёгкай прамысловасці;
- атрыманы канкрэтныя камерцыйныя прапановы па ўсіх напрамках.  

Галоўная перавага: эканомія часавых рэсурсаў. Асабістыя перагаворы ў Мінску дазволілі сэканоміць час беларускім кампаніям, паскорыўшы выхад на перспектыўны і няблізкі рынак з ВРП у больш як $30 млрд.  

Для пошуку патэнцыйных партнёраў ці дэталёвай прапрацоўкі данага рэгіёну пішыце нам: eet@tppm.bymarketing@tppm.by.

Фота
Наверх