22 ліпеня 2024 г. адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палатай Абу-Дабі.
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка павітаў старшыню Гандлёва-прамысловай палаты Абу-Дабі сп-ра Ахмеда Халіфа Аль Кубайсі і адзначыў, што на сёння ААЭ з’яўляюцца важным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь і значным інвестарам у беларускую эканоміку. Асноўнай задачай падпісання данага пагаднення з’яўляецца ўмацаванне адносін па лініі бізнесу. Улічваючы пабрацімскія адносіны паміж Мінскам і Абу-Дабі, развіццё супрацоўніцтва ў разнастайных галінах, рэалізацыю двухбаковых праектаў, у Мінскага аддзялення БелГПП і ГПП Абу-Дабі шмат магчымасцей для развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва.
З мэтай рэалізацыі падпісанага пагаднення Сяргей Набешка запрасіў старшыню ГПП Абу-Дабі наведаць Мінск і прыняць удзел у Міжнародным форуме, які пройдзе ў рамках святкавання 957-годдзя г. Мінска 13 верасня.