Наведванне шматгаліновай міжнароднай выстаўкі «MÜSIAD Expo»
29 лістапада 2024 г

У рамках дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Турцыю насычаная дзелавая праграма адбылася на палях вядучай шматгаліновай міжнароднай выстаўкі «MÜSIAD Expo», якая праходзіць пры падтрымцы і садзеянні Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі (MÜSİAD).

Сёлета на выстаўцы была прадстаўлена калектыўная экспазіцыя Беларусі, якая прэзентавала сельскагаспадарчы, нафтахімічны і інвестыцыйны патэнцыял нашай краіны.

Арганізатары і беларускія ўдзельнікі візіту правялі дзелавыя перагаворы з экспанентамі. Таксама, у рамках выстаўкі Мінскае аддзяленне БелГПП арганізавала дзелавую сустрэчу з Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі (MÜSİAD).

На палях MÜSIAD Expo адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі (MÜSİAD).

Акрамя таго, удзельнікі візіту, а менавіта дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» падпісала Пагадненне аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта з ТАА «БелЭмса» і пратакол аб намерах па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў СЭЗ «Магілёў» з кампаніяй Olivia tekstil.

На пляцоўцы выстаўкі адбыліся дзелавыя перагаворы паміж беларускімі і турэцкімі дзелавымі коламі, замежнымі экспанентамі.

Фота
Наверх