
Працягам работы па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках візіту ў Індыю (г. Чэнай) у пачатку снежня мінулага года, стала сустрэча намесніка генеральнага дырэктара па ЗЭС Мінскага аддзялення БелГПП Ірыны Івановай з Часовым Павераным у справах Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Раджэшам Кумарам і кіраўніцтвам індыйскай кампаніі па падборы і прадастаўленні рабочай сілы Kyrgyz-India Global LLC.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне наймання персаналу беларускімі прадпрыемствамі, была праведзена прэзентацыя індыйскай кампаніі.
Таксама адбыўся прадметны дыялог па магчымых напрамках узаемадзеяння з дзелавымі коламі Індыі ў бягучым годзе.