
Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Саюзам "Гандлёва-прамысловая палата Бранскай вобласці" і Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй "Цэнтр падтрымкі экспарту Бранскай вобласці" 22 – 24 жніўня 2023 г. быў арганізаваны візіт дэлегацыі дзелавых колаў Бранскай вобласці ў г. Мінск.
На плошчах БелГПП адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж беларускімі і бранскімі прадпрыемствамі.
Удзел у перагаворах па супрацоўніцтву ў сферы закупак мяккай і корпуснай мэблі, металаканструкцый і малых архітэктурных форм для добраўпарадкавання горада, а таксама аказанню турыстычных паслуг прынялі кіраўнікі трох бранскіх і больш як 20 беларускіх прадпрыемстваў.
У рамках візіту дэлегацыя наведала прадпрыемствы Мінска.