Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці» і Цэнтрам падтрымкі экспарту Самарскай вобласці 20-21 верасня 2022 г. быў арганізаваны візіт самарскіх дзелавых колаў у г. Мінск.
У ходзе візіту прадстаўнікі дэлегацыі Самарскай вобласці правялі двухбаковыя перагаворы з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў наконт супрацоўніцтва ў нафтагазавай галіне, у галіне машынабудавання, медыцыны і ў іншых сферах. Візіт быў арганізаваны ў гібрыдным фармаце.
У рамках праграмы знаходжання ў Мінску самарская дэлегацыя правяла перагаворы на палях Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму, наведала ААТ «МТЗ» і ААТ «МАЗ».