Прыём дэлегацыі прадпрыемстваў турыстычнай сферы Калінінградскай вобласці
6 лютага 2024 г

Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва Калінінградскай вобласці 3 - 7 лютага 2024 г. быў арганізаваны візіт дэлегацыі дзелавых колаў турыстычнай сферы Калінінградскай вобласці ў г. Мінск.

6 лютага на плошчах Мінскага аддзялення БелГПП адбылася бізнес-сустрэча і двухбаковыя перагаворы паміж турыстычнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь і Калінінградскай вобласці.

Удзел у адкрыцці бізнес-сустрэчы прынялі: намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Іванова, загадчыца сектара турызму і арганізацыйна-кадравай работы Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Інга Малашкевіч, дырэктар Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі Калінінградскай вобласці "Турысцкі інфармацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці" Галіна Афіцэрава, прадстаўнікі 3 калінінградскіх і 14 беларускіх прадпрыемстваў.

З мэтай уключэння ў план наведваемых аб'ектаў Беларусі, кіраўнікі турыстычных прадпрыемстваў Калінінградскай вобласці азнаёміліся з галоўнымі турыстычнымі аб'ектамі Рэспублікі Беларусь: Музейным комплексам старажытных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі", Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам "Нясвіж", Музеем "Замкавы комплекс "Мір". Расійскі бок зацікаўлены ў супрацоўніцтве з санаторыямі Беларусі, у сувязі з чым у час візіту азнаёміўся з санаторна-курортнымі паслугамі на прыкладзе санаторыя "Юнацтва" і нумарным фондам гасцінічна-сэрвіснага прадпрыемства "Бізнес-цэнтр "Сталіца".

Фота
Наверх