28 верасня 2023 г
Інструменты падтрымкі беларускіх прадпрыемстваў па выхадзе на замежныя рынкі былі абмеркаваны на пасяджэнні Савета па развіццю прадпрымальніцтва, якое дзейнічае пры Дзяржынскім райвыканкаме.
У сустрэчы, якая прайшла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, Алы Мятлушкі, прынялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў дзелавых колаў Дзяржынскага раёна.
Начальнік інфармацыйна-маркетынгавага сектара Мінскага аддзялення БелГПП Віталь Жук падрабязна спыніўся на магчымасцях і эфектыўных інструментах падтрымкі прадпрыемстваў пры выхадзе на замежныя рынкі і вядзенні ЗЭД з замежнымі партнёрамі. Валодаючы значнымі ведамі і назапашаным вопытам, Мінскае аддзяленне БелГПП прапанавала прадпрымальнікам дзейсныя механізмы мінімізацыі негатыўных наступстваў вядзення бізнесу з партнёрамі з блізкага і далёкага замежжа, а таксама цэлы шэраг інструментаў па эфектыўнаму замацаванню на ўжо існуючых рынках і пашырэнню геаграфіі беларускага экспарту.