Семінар «Ганконг – ваша карпаратыўная платформа для выхаду на рынкі Азіі»
1 сакавіка 2022 г

Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з прадстаўніцтвам Савета па развіццю гандлю Ганконга (HKTDC) у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь арганізаваны семінар «Ганконг – ваша карпаратыўная платформа для выхаду на рынкі Азіі».

Падчас семінара выступілі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, в.а. генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі Аляксандр Шалімаў, кіраўнік прадстаўніцтва HKTDC у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва «Расія – Ганконг» Леанід Арлоў. У мерапрыемстве, якое праходзіла на пляцоўцы БелГПП і ў рэжыме відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у выкарыстанні патэнцыялу Ганконга для выхаду на рынкі КНР і іншых краін Усходняй Азіі.

Спікеры прадставілі ўвазе беларускіх дзелавых колаў перспектывы ўзаемадзеяння з бізнесам Ганконга, магчымасці спецыяльнага адміністрацыйнага раёна як сусветнага лагістычнага цэнтра, цэнтра тэхналогій і інавацый, эфектыўнай платформы для стартапаў, а таксама механізмы падтрымкі экспарту беларускіх тавараў на рынкі КНР і краін Азіі, пошуку патэнцыйных партнёраў і развіцця бізнес-кантактаў.

Пасля прэзентацый прадстаўнікі беларускіх кампаній атрымалі магчымасць задаць спікерам пытанні, якія іх цікавяць, аб развіцці адносін з партнёрамі ў Ганконгу.

Фота
Наверх