Сустрэча С.Набешкі з намеснікам мэра Народнага Урада г. Шэньян Чжэн Бінь
13 ліпеня 2023 г

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка 13 ліпеня 2023 года сустрэўся з дэлегацыяй дзелавых колаў г. Шэньян (правінцыя Ляанін, КНР).

У склад кітайскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка мэра Народнага Урада г. Шэньян Чжэн Бінь ўвайшлі: намеснік начальніка дырэктара Канцылярыі замежных спраў г. Шэньян СУНЬ Лі, намеснік начальніка Упраўлення камерцыі г. Шэньян СУНЬ Цзіньхуа, начальнік аддзела знешняга эканамічнага і энгічнага супрацоўніцтва аддзела Еўра-Азіі Канцылярыі замежных спраў г. Шэньян ЧЖАО Сюе, саветнік 4-га рангу аддзела знешняга гандлю Упраўлення камерцыі г. Шэньян ВЭЙ Да.

У рамках сустрэчы былі праведзены дзелавыя перагаворы з прадстаўнікамі мэрыі г. Шэньян (правінцыя Ляанін) па пытаннях магчымасцей пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Наверх