Сустрэча з дэлегацыяй Цзінаньскага філіяла КСМГ
6 снежня 2023 г

Намеснік генеральнага дырэктара Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Іванова 6 снежня правяла сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскай дэлегацыі г. Цзінань, правінцыя Шаньдун (КНР).

У склад кітайскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Лу Юй, дырэктара дэпартамента па прававых пытаннях Цзінаньскага філіяла Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю ўвайшлі кіраўнікі розных аддзелаў Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю, а таксама прадстаўнікі бізнесу - кіраўнікі кампаній "Shandong WABCO Lubricant Со., Ltd" і "Shandong Xinguang Optoelectronics Technology Co., Ltd".

У рамках сустрэчы былі праведзены дзелавыя перагаворы па развіццю міжпалатаўскага супрацоўніцтва і намечаны планы на 2024 год.

Даведачна:

Цзінань - сталіца правінцыі Шаньдун (КНР), тут жа знаходзіцца ўрад правінцыі. Горад размяшчаецца ў 400 кіламетрах ад кітайскай сталіцы - Пекіна, каля паўднёвага берага ракі Хуанхэ і недалёка ад Жоўтага мора. Эканоміка горада ўключае: сферу паслуг, вытворчасць тэкстылю, адзення, прадуктаў харчавання, хімічную і металургічную галіны, вытворчасць бытавой тэхнікі, хуткімі тэмпамі развіваюцца інфармацыйныя і оптаэлектронныя тэхналогіі.

Наверх