
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка прыняў удзел у мерапрыемствах Міжнароднага Муніцыпальнага Форума краін БРІКС 27 – 28 жніўня 2024 г. у г. Маскве.
Міжнародны Муніцыпальны Форум краін БРІКС з’яўляецца важнай платформай для абмену вопытам і ідэямі паміж прадстаўнікамі рэгіянальных і муніцыпальных органаў кіравання з краін БРІКС, а таксама для ўсталявання эфектыўных бізнес-камунікацый з прадпрымальнікамі Расіі і іншых дзяржаў-партнёраў. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта РФ і МЗС РФ, а таксама пры садзеянні Рассупрацоўніцтва і Урада Масквы.
У рамках агульнай праграмы Форума адбылася сесія «Роля гандлёва-прамысловых палат мегаполісаў краін БРІКС у развіцці эканомікі і прадпрымальніцтва» з удзелам Прэзідэнта Маскоўскай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Платонава, Міністра Урада Масквы, кіраўніка Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы Сяргея Чарэміна, Віцэ-Прэзідэнта гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Падалкі, кіраўнікоў рэгіянальных і замежных ГПП. У пленарнай дыскусіі Сяргей Набешка выступіў з тэмай «Роля БелГПП у развіцці інвестыцыйнага клімату Мінска», а таксама прыняў удзел у панельных сесіях, дыскусіях форума.
Данае мерапрыемства дазволіла кіраўнікам гандлёва-прамысловых палат абмяняцца лепшымі практыкамі, азнаёміцца з сусветнымі тэндэнцыямі, умовамі і магчымасцямі сістэмы палат.