
8 снежня генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка ў складзе дэлегацыі Мінскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Дзянісам Курленкам наведаў Міжнародную выставу-форум "Расія" (г. Масква). На сустрэчы з Першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Інгушэція Алегам Фурсавым удзельнікі беларускай дэлегацыі падкрэслілі гатоўнасць у развіцці доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсіх важных напрамках, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі і прамысловасці, заканчваючы пытаннямі ўзаемадзеяння ў культурнай, адукацыйнай, спартыўнай і турыстычнай сферах.