
З 10 па 12 жніўня 2023 г. Мінскае аддзяленне БелГПП сумесна з Пухавіцкім раённым выканаўчым камітэтам правяло VIII Рэспубліканскі кірмаш «Мар'інагорскі кірмаш» у г. Мар'іна Горка. Сваю прадукцыю і тавары прапанавалі 10 экспанентаў. На кірмашы былі прадстаўлены: школьнае адзенне, канцылярскія тавары, абутак, галантарэя, тэкстыль, касметыка, парфумерыя, кандытарскія вырабы і інш. Праводзіліся дэгустацыі. За 3 дні кірмаш наведалі больш за 2000 жыхароў і гасцей г. Мар'іна Горка.