Візіт бізнес-колаў Рэспублікі Мардовіі (РФ)
19 кастрычніка 2023 г

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты вось ужо другі раз на працягу месяца сустракае дэлегацыю з Мардовіі ў Мінску. 

Гэты візіт быў арганізаваны сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Рэспублікі Мардовія ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліцы Беларусь Кіраўніка Мардовіі Арцёма Здунова з 17 па 19 кастрычніка 2023 года. 

У час наведвання Беларусі для дэлегацыі Мардовіі была падрыхтавана насычаная дзелавая праграма з удзелам у пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве, наведваннем прадпрыемстваў (арганізацый) і аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. 

Прадстаўнікі бізнесу Мардовіі - кіраўнікі і тэхнічныя спецыялісты мардоўскіх прадпрыемстваў наведалі ключавыя прамысловыя прадпрыемствы г. Мінска і Мінскай вобласці, а таксама ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк", Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і правялі перагаворы аб далейшым супрацоўніцтве і развіцці кааперацыйных сувязей паміж прамысловымі прадпрыемствамі, абмяняліся вопытам. 

Падчас пасяджэнняў рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Мардовіі адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Мардовія.

 

Выкарыстаны матэрыялы БелТА

Фота
Наверх