Візіт дэлегацыі Калінінградскай вобласці ў Мінск
17 ліпеня 2024 г

Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Калінінградскай вобласці
15 – 17 ліпеня 2024 г. быў арганізаваны візіт дэлегацыі дзелавых колаў Калінінградскай вобласці ў г. Мінск.

На пляцоўках Мінскага аддзялення БелГПП адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж беларускімі і калінінградскімі прадпрыемствамі.

Удзел у перагаворах прынялі 4 калінінградскія прадпрыемствы і 19 беларускіх прадпрыемстваў.

Падчас візіту прадстаўнікі калінінградскай дэлегацыі правялі двухбаковыя перагаворы з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў па пытаннях рэалізацыі ўласнай прадукцыі: вулічнага абсталявання для дзіцячага адпачынку і развіцця, мясных і рыбных кансерваў.

У рамках візіту дэлегацыя наведала
мінскія прадпрыемствы.

ДЛЯ ДАВЕДКІ:

Удзельнікі бізнес-місіі:

- ТАА «МикроМир» («МікраСвет», вулічнае абсталяванне для дзіцячага адпачынку і развіцця);

- ССПК «Эко-Фермер» («Эка-Фермер», кансерваванае мяса птушкі);

-  ААТ КМПЗ «Дейма» («Дзейма», мясныя кансервы, кармы для сабак і катоў);

- ТАА «Золотая сеть» («Залатая сетка», рыбныя кансервы).

Фота
Наверх