
З 26 па 29 красавіка 2023 г. праходзіць візіт беларускіх дзелавых колаў у г.Стамбул, арганізаваны Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у мэтах наведвання 45-й Міжнароднай юбілейнай будаўнічай выстаўкі "Yapı - Turkeybuild Istanbul".
У складзе дэлегацыі прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў будаўнічай галіны.
У першыя два дні работы дэлегацыя правяла шэраг сустрэч і перагавораў з патэнцыяльнымі партнёрамі. У рамках візіту Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед азнаёміў прадстаўнікоў беларускага бізнесу з гандлёва-эканамічным патэнцыялам дзвюх краін і перспектывамі будаўнічай галіны.
У рамках візіту дэлегацыя наведала завод па вытворчасці лакафарбавых матэрыялаў, дзе азнаёмілася з тэхналагічным працэсам.
У ходзе знаходжання ў Стамбуле плануецца працяг мэтавых перагавораў і наведванне прадпрыемстваў.