Візіт дэлегацыі Харбіна, раён Пінфанг, у Мінск.
28 красавіка 2023 г

З 26 па 28 красавіка Мінскім аддзяленнем БелГПП арганізаваны візіт дэлегацыі Харбіна на чале з намеснікам старшыні адміністрацыі раёна Пінфанг.

У рамках візіту 27 красавіка 2023 г. адбыўся бізнес-форум "Мінск - Харбін: прэзентацыя магчымасцей супрацоўніцтва Беларусі і Кітая", а таксама двухбаковыя перагаворы паміж беларускімі і харбінскімі дзелавымі коламі. У адкрыцці форуму прынялі ўдзел генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка, намеснік старшыні адміністрацыі раёна Пінфанг Харбінскай зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця Чжоў Говэй, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Аляксандра Ігавіна.

У час прывітальнага выступлення генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП адзначыў, што за апошнія 20 гадоў, а асабліва ў апошнія гады, атрымала ўсебаковае развіццё і выйшла на якасна новы ўзровень беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. І доказ таму - нядаўні афіцыйны візіт Кіраўніка нашай дзяржавы ў Кітай. Па выніках 2022 года Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расіі.

Намеснік старшыні адміністрацыі раёна Пінфанг Харбінскай зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця Чжоў Говэй праінфармаваў удзельнікаў форуму аб перавагах Харбінскай зоны эканамічнага і тэхналагічнага развіцця раёна Пінфанг. Даведачна:

Адміністрацыйны раён Пінфанг плошчай 95 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 230000 чалавек уключае ў сябе вялікую колькасць прамысловых прадпрыемстваў. Харбінская зона эканамічнага і тэхналагічнага развіцця была створана ў 1991 годзе і налічвае 254 буйныя прамысловыя прадпрыемствы, 210 прадпрыемстваў з замежным капіталам, 28 з 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў свету размешчаны на тэрыторыі раёна.

Пасля завяршэння свайго выступлення Чжоў Говэй падкрэсліў, што бачыць наша супрацоўніцтва ў такіх галінах, як вытворчасць абсталявання, знешняга гандлю, што створыць важную платформу для супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларусью.

У час пленарнай часткі ўдзельнікаў форуму прывітала намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ігавіна А.Ю., азнаёміўшы з эканамічным патэнцыялам Савецкага раёна.

У ходзе бізнес-форуму быў асветлены прамысловы патэнцыял Беларусі, магчымасці для кааперацыі, а таксама выкарыстанне біржавых электронных пляцовак для нарошчвання тавараабароту.

Пасля выступленняў прадстаўнікі беларускага і харбінскага бізнесу правялі двухбаковыя перагаворы. У час свайго знаходжання ў Беларусі дэлегацыя наведала Індустрыяльны парк "Вялікі камень", яго рэзідэнтаў і ААТ "БЕЛАЗ".

Фота
Наверх