
У рамках работы Беларускага прамыслова-інавацыйнага форума-2024 генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка правёў сустрэчу з кіраўніцтвам іранскай кампаніі Jam Petrochemical і іншых прадпрыемстваў Ірана, прадстаўленых на форуме пры садзеянні Гандлёвага Саветніка Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадара Сейхуна.
Падчас гутаркі бакі дамовіліся аб працягванні двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама ўзаемных дзелавых візітаў па лініі гандлёва-прамысловых палат.
Для даведкі:
Беларускі прамыслова-інавацыйны форум з’яўляецца найбуйнейшай пляцоўкай для дэманстрацыі абсталявання і тэхналогій прамысловай вытворчасці, інавацый і навукова-тэхнічных распрацовак.
Сёлета ў форуме бяруць удзел каля 130 арганізацый. Сярод іх - кампаніі з Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана.