
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з генеральным дырэктарам Дэпартамента па еўрапейскіх справах Міністэрства замежных спраў Каралеўства Тайланд спадарыняй Кранганіт Ракчараен і супрацоўнікамі МЗС Тайланда. У сустрэчы прыняў удзел Ганаровы консул Каралеўства Тайланд у Рэспубліцы Беларусь Іван Чура.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы наладжвання партнёрскіх сувязей паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Тайланда, некаторыя праблемныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку транспартна-лагістычныя, а таксама магчымасці актывізацыі міжпалатаўскага ўзаемадзеяння, абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў і арганізацыі мерапрыемстваў для бізнесу.