Сустрэча працоўнага калектыву Мінскага аддзялення БелГПП з кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна
20 чэрвеня 2024 г

У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП» з кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Сяргеем Хільманам.

Тэма сустрэчы была прысвечана 80-годдзю з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваім выступленні Сяргей Хільман нагадаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў на франтах і самаадданую працу ў тыле, смутак па велізарных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны. Жыхары Беларусі разам з усімі народамі Савецкага саюза ўнеслі свой уклад у агульную справу Перамогі над фашызмам.

Таксама ў сваім выступленні кіраўнік Адміністрацыі праінфармаваў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, будаўніцтве аб’ектаў нерухомасці, далейшым развіцці і добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна.

Па заканчэнні сустрэчы Сяргей Хільман адказаў на пытанні, зададзеныя працоўным калектывам.

 

Фота
Наверх