Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2021 № 180 “Аб вызначэнні ўпаўнаважаных органаў Рэспублікі Беларусь” Беларуская гандлёва-прамысловая палата вызначана ўпаўнаважанай арганізацыяй (у Рэспубліцы Беларусь) на ўзаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй па пытаннях вядзення і фарміравання еўразійскага рэестра прамысловых тавараў.
Уключэнне беларускіх тавараў у рэестр дазволіць беларускім вытворцам без перашкод удзельнічаць у працэдурах дзяржаўных закупак на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Уключэнне ў рэестр ажыццяўляецца пасля правядзення БелГПП адпаведнай экспертызы на пацвярджэнне выканання падчас вытворчасці тавару ўмоў, вытворчых і тэхналагічных аперацый, дастатковых для таго, каб лічыць тавар беларускім.