Бізнес-місія ў Стамбул
16 ліпеня 2024 г

У мэтах развіцця адносін з партнёрамі з Турцыі і падтрымання раней усталяваных адносін на высокім узроўні Мінскае аддзяленне БелГПП пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле арганізавала дзелавы візіт у Стамбул кіраўнікоў і спецыялістаў беларускіх прадпрыемстваў.

У рамках візіту беларускія прадпрыемствы прынялі ўдзел у міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і тэхналогій у Турцыі «F Istanbul» з 9 па 13 ліпеня 2024 г. Больш за 5000 замежных пакупнікоў, больш за 93 краіны-наведвальніцы, больш як 1000 брэндаў было прадстаўлена на пляцоўцы выставачнага цэнтра Istanbul Expo Center.

Раздзелы выстаўкі:

1.     Прадукты харчавання і напоі;

2.     Арэхі і сухафрукты, снэкі;

3.     Пячэнне, шакалад і кандытарскія вырабы;

4.     Інгрэдыенты і ўпакоўка;

5.     Гандлёвае абсталяванне і дызайн магазінаў.

Пры садзеянні Мінскага аддзялення БелГПП на выстаўцы была прадстаўлена малочная прадукцыя Гродненскай вобласці.

Удзел беларускіх кампаній у экспазіцыйным фармаце «F Istanbul» чарговы раз падкрэслівае значнасць стратэгічнага партнёрства з Турцыяй.      Кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў падчас візіту ў Стамбул азнаёміліся з сучаснымі і перспектыўнымі тэндэнцыямі развіцця сістэм кіравання фінансамі і падаткамі, абмяняліся вопытам і інфармацыяй аб актуальных праблемах падатковай і мытнай палітыкі на прыкладзе работы і супрацоўніцтва з Турэцкай Рэспублікай. А таксама знайшлі партнёраў.

Усе ўдзельнікі наведалі генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле, дзе задалі хвалюючыя іх пытанні Генеральнаму консулу Аляксею Шведу.

         За час візіту праведзены сустрэчы з кіраўнікамі кампаній, а таксама кіраўніцтвам асацыяцыі MÜSIAD.

         Кіраўніком дэлегацыі, намеснікам генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірынай Івановай падчас праведзеных сустрэч дасягнуты дамоўленасці наконт таго, што дэлегацыя правінцыі Каджаэлі наведае Мінск у канцы верасня 2024 г., а турэцкі бізнес возьме ўдзел у Міжнародным эканамічным форуме, які адбудзецца 13 верасня гэтага года і збярэ сяброў і гасцей на святкаванні Дня города Мінска – 13 верасня.

Фота
Наверх