Дзелавы візіт у Ніжні Ноўгарад
11 кастрычніка 2024 г

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прыняў удзел у дзелавых мерапрыемствах Гандлёва-прамысловай палаты Ніжагародскай вобласці, а таксама павіншаваў калег з юбілеем – 40-годдзем з дня заснавання арганізацыі.

У сваім вітальным слове ён падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат з мэтай развіцця дзелавога асяроддзя двух рэгіёнаў, а таксама адзначыў дасягненні ў выніку сумеснай работы. З нагоды юбілею Сяргей Набешка пажадаў калегам поспеху, новых перамог і росквіту.

У рамках візіту кіраўнікі Палат абмеркавалі пытанні дзелавога візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Ніжні Ноўгарад, што мае адбыцца ў перыяд з 28 кастрычніка па 1 лістапада 2024 г.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці папярэднюю анлайн-рэгістрацыю.

Фота
Наверх